Каці́чаў. Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Каці́чаў (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 54 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 10 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 172 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні далучаецца завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе валоданне абшарніка Празора. Паводле перапісу 1897 года вёска Карлаў-Кацічаў. У 1908 годзе ў Ёлчанскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кацічаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная кветка», працавалі конны млын і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 23 жыхара вёскі. У памяць пра загінулых у 1979 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў.

Дынаміка 1834 год — 12 двароў. 1850 год — 105 жыхароў. 1897 год — 32 двары, 224 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 243 жыхара. 1959 год — 234 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 11 гаспадарак, 15 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 1 — у працаздольным і 13 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Камарынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна