Аднадворцы — катэгорыя дзяржаўных сялян у Расійскай імперыіЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989..
Утварылася з нашчадкаў служылых людзей, якія ў XVI—XVII стст. сяліліся на паўднёвых мяжах Маскоўскай дзяржавы для яе абароны ад набегаў крымскіх і астраханскіх татараў. У сувязі з перамяшчэннем мяжы на поўдзень апынуліся ўнутры краіны. Да сярэдзіны XIX ст. налічвалася каля 1,3 млн аднадворцаў, на пачатак XX ст. пражывалі ў асноўным у Курскай, Тамбоўскай, Тульскай, Разанскай, а таксама інш. губерніях.
На тэрыторыі Беларусі ў XIX ст. у стан аднадворцаў, паводле ўказа ад 19 кастрычніка 1831 года, залічвалі шляхту, якая не прайшла зацвярджэння дваранскіх правоў. Аднадворцы плацілі штогадовы падатак і падлягалі рэкруцкай павіннасці, большасць з іх не мела сваёй зямлі.
У 1868 годзе аднадворцы пераведзены ў сельскія і гарадскія абшчыны і як асобная катэгорыя перасталі існаваць.
Гл. таксама Баяры Панцырныя баяры Путны баярын Ваколічная шляхта Шляхта Выбранцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Расіі Катэгорыя:Сялянства