Жалібо́р (, ) — былы«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пассавета.

За 44 км на поўдзень ад Брагіна, 163 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Гісторыя Вядомы з 2-й паловы XIX стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года — фальварак. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «XII кастрычнік», працавалі вятрак і воўначасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1942 года фашысты цалкам спалілі мястэчка і забілі 9 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (7 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 8 студзеня 1987 года Жалібор уваходзіў у склад Крукоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года.

Быў забудаваны драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Насельніцтва 1897 год — 1 двор, 3 жыхары (перапіс). 1908 год — 20 двароў, 147 жыхароў. 1940 год — 42 двары, 248 жыхароў. 1959 год — 102 жыхары (перапіс). 1986 год — жыхары (7 сем’яў) пераселены. 2004 год — жыхароў няма.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі