Міхалёўка (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (87 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Побач ёсць радовішчы гліны.
Геаграфія Размяшчэнне У 43 км на поўдзень ад Брагіна, 71 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 162 км ад Гомеля.
Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Гідраграфія На рацэ Несвіч (прыток ракі Брагінка).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні і поўначы далучаюцца 2 кароткія просталінейныя шыротныя вуліцы. Забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе спалілі 52 двары, забілі 4 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі).
З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крукоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.
Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка 1897 год — 41 двор, 228 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 55 двароў, 332 жыхара. 1940 год — 82 двары. 1959 год — 384 жыхара (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (87 сем'яў) пераселены.
Літаратура