Скаро́днаеРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 25). — былая вёска ў Камарынскім пассавете Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 71 км на поўдзень ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава). Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоная Украіна» (цэнтр — вёска Гдзень). Хутар у складзе Гдзенскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (21 сям’я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.
У 2005 годзе вёска выключана з даных уліку населеных пунктаўРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов .
Планіроўка складалася з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1959 год — 110 жыхароў (перапіс). 1986 год — жыхары (21 сям’я) пераселены. 2010 год — жыхароў няма.
Крыніцы
Літаратура