Бра́цкі (да 1935 — Макранскі)Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 33). — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Чамярыскага сельсавета.
За 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе 184 га землі. У 1931 годзе сяляне ўступілі ў калгас. Пазней у складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Станам на 1986 год, у складзе Чамярыскага сельсавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе і радыяцыйнага забруджання жыхары (13 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
У 2005 годзе пасёлак выключаны з даных уліку населеных пунктаў.
Планіроўка складалася з кароткай дугападобнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1930 год — 19 двароў, 96 жыхароў. 1986 год — жыхары (13 сем’яў) пераселены.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі