Садо́выРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. — С. 150. — пасёлак Чамярыскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 12 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Гісторыя Заснавана ў канцы XIX стагоддзя як хутар. У 1898 годзе быў вятрак. На пачатку 1920-х гадоў сюды актыўна перасяляліся сяляне з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Садовы», працавалі 2 ветракі і гамарня (кузня). У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1930 год — 21 двор, 122 жыхары. 1959 год — 183 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 14 гаспадарак, 24 жыхары. 2006 год — 14 гаспадарак, 24 чалавекі, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 4 — у працаздольным і 20 — старэйшым за працаздольны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Чамярыскі сельсавет