Мі́хнаўка. Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнава (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 12 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы канал Бальшы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года працаваў вятрак.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Міхнаўка», працавалі на торфараспрацоўках (з 1931 года), конная крупадрабілка (з 1914 года), вятрак (з 1914 года), гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Парыжская камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).

Паблізу ёсць жалезарудныя і тарфяныя радовішчы.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 24 гаспадаркі, 37 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 11 двароў. 1897 год — 23 двары, 186 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 25 двароў, 232 жыхара. 1959 год — 229 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 24 гаспадаркі, 37 жыхароў. 2006 год — 23 гаспадаркі, 46 чалавек, з якіх 4 ва ўзросце да 16 гадоў, 18 — у працаздольным і 24 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура