Но́вы Пуць. Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Шлях (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 10 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з захаду далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Парыжская Камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.
Дынаміка 1930 год — 27 двароў. 1940 год — двароў, жыхароў. 1959 год — 212 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў. 2006 год — 29 гаспадарак, 76 чалавек, з якіх 9 ва ўзросце да 16 гадоў, 45 — у працаздольным і 22 — старэйшым за працаздольны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна