Вугло́ўскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вуглы. Знаходзіцца на поўначы раёна.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шкуратоўскага сельсавета.
Зноў утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лубеніцкага і Шкуратоўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вуглоўскага сельсавета 10 населеных пунктаў. 26 верасня 1974 года скасаваны пасёлак РагазінРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя вёскі Кавака і Пажаркі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванніРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области . 25 сакавіка 2011 года скасавана вёска Такліноў (далучана да аграгарадка Вуглы)Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 876 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 833 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе