Даніэль Шнэйдэрман (; нар. 5 красавіка 1958, Парыж) — французскі журналіст.
Прысвяціў сябе аналізу тэлевізійнага відарысу. Практыкуе ў штотыднёвых хроніках, якія з’яўляліся ў «Ле-Монд», а зараз у «Ліберасьён», таксама на тэлебачанні ў праграме «Стоп Кадр» (). Тэлекампанія «Франс-5» пастанавіла не паказваць гэтай праграмы з верасня 2007, а сам Д. Шнэйдэрман быў звольнены 30 чэрвеня 2007 за «сур’ёзную памылку».
Біяграфія У дзяцінстве, Даніэль Шнэйдэрман быў сябрам палітычнай арганізацыі студэнтаў французскага Аб’яднання студэнтаў-камуністаў. Па сканчэнні Школы Журналістаў (Centre de formation des journalistes, CFJ) ён пачаў працу ў «Ле-Монд» (1979), дзе атрымаў тытул «Выдатны журналіст» (1983). Тамсама ён пачаў прэзентаваць хронікі тэлебачання, спачатку толькі штотыднёвыя (1992), крытыкуючы тэлевізійную манеру паказу інфармацыі і ўздзеяння на гледачоў.
Поспех дазволіў яму стварыць на канале «Франс-5» перадачу «Стоп-кадр» (1995), у якой ён быў адначасова прэзентатарам і прадзюсарам. У першы год разам з ім, як прэзентатар, у перадачы з’яўлялася журналістка Паскаль Клярк. Мэтай перадачы «Стоп-кадр» было разбіранне візуальнага раду тэлепраграм, а потым супольны з групай журналістаў аналіз іх поспеху ў СМІ. «Франс-5» ставіць свабоду выражэння поглядаў на першы план. Але, са з’яўленнем лічбавага тэлебачання, нават з публікай у 1,5 мільёны тэлегледачоў, канал пастанавіў спыніць паказ перадачы.
Гэтая перадача, што вельмі рэдка для французскага тэлебачання, робіць спробы самакрытыкі з дапамогай Інтэрнэта. Штомесяц, адмысловы «упаўнаважаны», які назірае за форумамі «Стоп-кадра» прыходзіць да Д. Шнэйдэрмана з пытаннямі адносна той крытыкі, якая прагучала на форумах з боку тэлегледачоў.
З 2002, Даніэль Шнэйдэрман мае вельмі цяжкія адносіны з каналам «ТФ1, тэлеканал, Францыя». У выніку, на пляцоўцы з’явіўся былы журналіст «ТФ1» Алана Шайу, які расказвае пра скарачэнне многіх замежных бюро канала і пра слабую цікаўнасць «ТФ1» да міжнародных падзей.
Апошняя спрэчка з «Франс-5» адбылася ў верасні 2003, калі Д. Шнэйдэрман прымусіў канал паказаць, замест яго перадачы, дакументальны фільм пра ўздзеянне СМІ ў справе Алегр ().
Шнэйдэрман працягваў публікаваць свае хронікі ў «Ле-Монд», адкуль пасля выдання кнігі «Кашмар СМІ» быў звольнены (кастрычнік 2003). У кнізе Д. Шнэйдэрман шкадуе аб тым, што «Ле-Монд», параўнаны ім з «сіцылійскім кланам», не адказвае на крытыку, адрасаваную кіраўніцтву ў кнізе «Схaваны твар Ле-Монд». У сваёй апошняй хроніцы Даніэль Шнэйдерман выказвае сваё расчараванне і здзіўленне ад звальнення з газеты, якая паказвае сябе як мадэль празрыстасці.
Пасля звальнення, ён пачынае весці хроніку СМІ ў газеце «Ліберасьён» пад началам Сержа Жулі, з каго ён насмяхаўся ў 1989 у кнізе «Дзе камеры?», крытыкуючы С. Жулі за яго «адмову ад меркавання».
У 2005 ён, разам з Давідам Абікер і Жудіт Бернар, стварае сеціўны дзённік «Big Bang Blog», дзе выказвае свае думкі, якім няма месца на тэлебачанні або ў хроніках, а таксама адказвае на крытыку ў свой адрас.
У студзені 2006 выдаў кнігу «Мовы бацькоў» пад імем Давід Серж.
Палеміка Даніэль Шнэйдэрман, крытыкуючы СМІ, сам не раз бываў аб’ектам крытыкі, як персанальна, так і за сваю праграму «Стоп-кадр».
П’ер Бурд’ё Палеміка з сацыёлагам П’ерам Бурд’ё ўзнікла пасля яго запрашэння з Жанам-Мары Кавадам і Гіёмам Дзюранам у праграму «Стоп-Кадр» (20 студзеня 1996). П’ер Бурд’ё казаў, што ў праграме яму не далі магчымасць выказаць ды падтрымаць яго ідэю аб тым, што «нельга крытыкаваць тэлебачанне на тэлебачанні».
Звальненне з «Ле-Монд» У момант спрэчкі з-за кнігі «Схaваны твар Ле-Монд» (П’ер Пэан, Філіп Коген), Даніэль Шнэйдэрман крытыкаваў кіраўніцтва «Ле-Монд» у сваёй кнізе, за тое, што яно не адказвала на аргументы крытыкаў. Кіраўніцтва Ле-Монд звольніла Даніэля Шнэйдэрмана з кастрычніка 2003 на «сапраўднай і сур’ёзнай аснове»: паводле думкі кіраўніцтва, кніга Даніэля Шнэйдэрмана была «шкоднай для прадпрыемства, у якім ён працаваў». Справа дайшла да суда, і ў траўні 2005 выйграў Шнэйдэрман, але «Ле-Монд» падаў апеляцыю.
У іншым выпадку, Даніэль Шнэйдэрман сам звольніў журналіста і назіральніка за форумамі (2003) за паводзіны, супярэчлівыя прынцыпам праграмы. Гэтае звальненне было аспрэчана ў судзе і абвергнута за адсутнасць «сапраўдных і сур’ёзных асноў» (май 2005).
Абвінавачанне ў плагіяце У 2000 Даніэль Шнэйдэрман выдаў кнігу «Шаленствы Інтэрнэту», у якой абагульняе некаторыя артыкулы, апублікаваныя ў «Ле-Монд» летам 2000. Пасля выхаду кнігі ён быў абвінавачаны ў плагіяце аўтарамі шматлікіх сеціўных старонак, якімі карыстаўся, не даўшы спасылак. У адказ Шнэйдэрман тлумачыў, што было проста немагчыма зрабіць такую колькасць спасылак.
Бібліяграфія
«Усё добра, спадар міністр» (, Бельфон, 1987) «А дзе камеры?» (, Бельфон, 1989) «Нейкі спадар Поль, справа Трув’е» (, Фаяр, 1989 (разам з Ларэнам Грэйсамэ ()) «Суддзі кажуць» (, Фаяр, 1992 (разам з Ларэнам Грэйсамэ)) «Зніклая з Сістэран» (, Фаяр, 1992) «Стоп-кадр» (, Fayard, 1994) «Шоў неспакою» (Arléa, 1994) «Нашыя міфалогіі» (, Plon, 1995) «Дзіўная справа» (, Fayard, 1998) «Журналізм пасля Бурд’ё» (, Fayard, 1999) «Шаленствы Інтэрнэту» (, Fayard, 2000) «Куды ідуць суддзі?» (, Fayard, 2002, avec Laurent Greilsamer)) «Кашмар СМІ» (, Denoël, 2003) «Мовы бацькоў» (, Robert Laffont, 2006 (sous le pseudonyme de David Serge))
Катэгорыя:Журналісты Францыі