Гарадзі́шча (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца на левым беразе ракі Брагінка, за 7 км на ўсход ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.
Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца. На поўдні меліярацыйныя каналы.
Планіроўка складаецца з 2 кароткіх паралельных паміж сабой вуліц з завулкам, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (100 м на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
У датаваным 29 чэрвеня 1609 года фундушы ўладальнікаў часткі Брагінскага маёнтку князя Адама і княгіні Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх ёсць запіс пра тое, што ворыўныя землі мужчынскага манастыра і Спаскай царквы ў СяльцыСобрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. – Минск, 1848. С. 69: …однымъ концемъ почавъши вперокъ одставу селецкого додороги которая идетъ зъсельца добрагиня. авдолжъ почавъши отсела ажъ додороги городищъское надпрудом селецкимъ…
Лістом ад 14 чэрвеня 1742 года ваявода віленскі, вялікі гетман ВКЛ князь Міхал Сервацы і княгіня Тэкля з Радзівілаў Вішнявецкія фундуш у чарговы раз пацвердзілі. Прычым сказана было, што ўгоддзі манастырскія распасціраліся да млыну HorodyskiegoНГАБ у Мінску. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 140. А. 131адв, 132. 20 кастрычніка 1750 года гайдамацкі ватажка Іван Падаляка паведаміў у Кіеўскім гродскім судзе (у Жытоміры)Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 3. Акты о гайдамаках (1700–1768). – Киев, 1876. С. 529: …ідучы да Брагіня каля млыноў, што завуцца Гарадзішчам, здыбалі аднаго чалавека, з імя і прозвішча невядомага, які таксама ўзяўся дабраахвотна праводзіць, і пайшлі да Брагіня… З тарыфа Кіеўскага ваяводства 1754 года вядома, што ў вёсцы Гарадзішча было 2 халупы (хаты млынароў?), з якіх «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 1 злоты і 6 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178; гл. таксама: С. 13—15, 20—22.
Паводле перапісаў яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Гарадзішчы пражывалі адпаведна 6, 4 і 4 чалавекі (głowy)Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765 – 1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 710, якія належалі да Брагінскага кагалу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, даведваемся, што вёскі Гарадзішча, Углы, Каманоў, Сялец, хутар Малейкі, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72, 74. На плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 года пазначана як слабада.
У 1811 годзе валоданне графа Людвіка Ракіцкага. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 90 жыхароў вёскі Гарадзішча належалі да прыходу Сялецкай Праабражэнскай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 720.
У парэформенны перыяд Гарадзішча належала да Брагінскай воласці. Абшарнік Канстанцін Прозар і яго сёстры ў 1876 годзе тут і ў аднаіменным маёнтку (гл.: Тэльман) мелі 2 вадзяныя, 1 конны млын, 1 вятрак, сукнавальню, завод па вытворчасці жалеза. У 1897 годзе дзейнічала крама. На 1909 год у вёсцы Гарадышча (Городыще) налічвалася 26 двароў, 233 жыхары.Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 43.
Быў закладзены пейзажны парк плошчай каля 4 га. Размешчаны ўздоўж р. Брагінка. Спалучаў рысы розных кірункаў садова-паркавага будаўніцтва — у баскетах раслі сады, да іх далучалася пейзажная частка, вакол сядзібнага дома рэгулярная планіроўка. Ад яго засталіся часткова лінейныя пасадкі па перыметры баскетаў і добры спелы дрэвастой мясцовых відаў.
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гарадзішча, аднак, апынулася ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губернатарам) гетман Украінскай Дзяржавы Павел Скарападскі прызначыў уладальніка суседняга з вёскай аднаіменнага двара (маёнтка), галаву Рэчыцкай павятовай управы Пятра Аскаравіча Патона. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Брагінская воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня яна разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.
8 снежня 1926 года Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласць вярнулі БССР.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае Гарадзішча», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года да 23 лістапада 1943 года вёска была акупавана.
У складзе калгаса імя Э. Тельмана (цэнтр — пасёлак Тэльман).
Паселішча скасавана 25 сакавіка 2011 года, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі СялецРешение Брагинского районного Совета депутатов от 25.03.2011 г. № 46 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета.
Насельніцтва 1850 год — 50 двароў. 1897 год — 28 двароў, 145 жыхароў (паводле перапісу). 1959 год — 233 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 31 гаспадарка, 85 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарка, 89 чалавек, з якіх 20 ва ўзросце да 16 гадоў, 47 — у працаздольным і 22 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя асобы Павел Рыгоравіч Жураў (нар. 1934) — беларускі архітэктар. Валерый Мікалаевіч Новікаў (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі