Пе́трыцкае (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 17 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 114 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучаецца да кароткай вуліцы блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года працавалі царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Петрыцкага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працавалі вятрак (з 1920 года), паравы млын (з 1928 года), гамарня і поўсцечасальня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1943 года фашысты спалілі 158 двароў і забілі 6 жыхароў. Пры вызваленні ў кастрычніку 1943 года вёскі і наваколляў загінулі 36 салдат 81-й стралковай дывізіі 89-го стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У 1959 годзе ў складзе калгасу імя Э. Тэльмана (цэнтр — вёска Тэльман). Ёсць ляснікоўства, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 68 гаспадарак, 117 жыхароў.

Дынаміка 1834 год — 42 двары. 1850 год — 50 двароў, 388 жыхароў. 1885 год — 75 двароў 503 жыхара. 1897 год — 106 двароў, 666 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 115 двароў, 749 жыхароў. 1930 год — 149 двароў, 859 жыхароў. 1940 год — 176 двароў. 1959 год — 752 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 68 гаспадарак, 117 жыхароў. 2006 год — 64 гаспадаркі, 115 чалавек, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 39 — у працаздольным і 69 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя выхадцы Мікола Ракітны (Мікалай Ісакавіч Новікаў; 1920—2000) — беларускі пісьменнік. В. М. Верамейчык — беларускі пісьменнік.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна