Стары́ Макрэ́ц (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Лоеў.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча (у 400 м ад вёскі, на ўзвышшы сярод балот) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Ручаёўскай воласці.
У 1929 годзе арганізаваны калгас «Краіна Саветаў», працавалі 2 ветракі (з 1904 і 1907 г.), 2 гамарні і воўначасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), знаходзіўся фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 17 двароў. 1897 год — 33 двары, 190 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 39 двароў, 251 жыхар. 1930 год — 36 двароў, 217 жыхароў. 1940 год — 57 двароў. 1959 год — 275 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў. 2006 год — 7 гаспадарак, 10 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 3 — у працаздольным і 7 — старэйшым за працаздольны.
Славутасць
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э.), 0,65 км на поўднёвы захад ад вёскі — .
Літаратура
Катэгорыя:Малейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна