Ае́р звыча́йныНазва згодна з , Аiр, АерКалініна З. А. Аер // — С. 41. (Acorus calamus) — від прыбярэжных, водных і балотных шматгадовых траў з манатыпнага сямейства Acoraceae, тыпавы відРод Acorus у базе даных Index Nominum Genericorum (ING) роду Аер.
Назва Навуковая назва віду літаральна значыць «аер трысняговы». Слова перакладаецца як «чарот, трыснёг, сцябло», яно сугучна з з такім жа сэнсам. Грэчаскае слова паходзіць ад (р. скл. k̂l̥hₓmós) (у Пакорнага: ), якое ў іншых інда-еўрапейскіх мовах дала: «сцябло, саломіна, салома», (з ), (> ) і інш., з іншым пашырэннем кораня: «сцябло, колас»Pokorny. P. 612. Словы са значэннем «палачка для пісьма» ў многіх іншых мовах былі запазычаныя непасрэдна са (старажытна)грэчаскай, напр. ці (qálam). Спрадвечнае лацінскае слова для паняцця «чарот, трыснёг» (h)arundo.
Назвы на розных мовахRamawat, K. G., Ed. (2004). Biotechnology of Medicinal Plants: Vitalizer and Therapeutic Enfield, New Hampshire: Science Publishers, Inc. 5.Универсальная энциклопедия лекарственных растений / сост. И. Н. Путырский, В. Н. Прохоров. — М.: Махаон, 2000. — С. 47—49. — 15 000 экз. — ISBN 5-88215-969-5.Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).:
на беларускай: я́ер, плюшнік, плюшня́, явар, аір, аер, ірны корань, шувар Ботанический словарь, Спб, 1878, ярай, касатар, ярай, яірKraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., аэр Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918, калмус, яверДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914, авер, агір, арэйРэгіянальны слоўнік Віцебшчыны. У 2 ч. 2012. ISBN 978-985-517-365-7. на рускай: аир, аир болотный, гавиар, игир, ир, ирный корень, касатик, касатник, косатик, лепёха, лепёшник, пищалка, татарник, татарский сабельник, татарское зелье, явр.Этимологический словарь русского языка Макса Фасмера — аир Толковый словарь Даля — ИГИР Толковый словарь Даля — ИР Этимологический словарь русского языка Макса Фасмера — косатик на украінскай: аїр, татарське зілля, лепеха, шувар. на англійскай: calamus, flagroot, myrtle-flag, sweet calamus, sweet-flag, sweetroot. на французскай: acore calame, acore odorant, acore vrai. у іншых мовах: нямецкая — Kalmus, італьянская — calamo, іспанская — cálamo aromático, calamís. на санскрыце — vacha.
Аер — усходнеславянскае запазычанне з асманскай мовы (aǵir)ЭСБМ том 1.
Распаўсюджанне і экалогія Меркаваная радзіма гэтага віду — Індыя і Кітай, але ўжо ў старажытнасці з дапамогай чалавека расліна распаўсюдзілася ва ўсёй Азіі.
Сучасны арэал віду выразна дзеліцца на чатыры зоны:
азіяцкая — Індыя і Паўднёва-Усходняя Азія; сібірская — Усурыйскі край, поўдзень Сібіры і Далёкі Усход; еўрапейская — Еўропа і еўрапейская частка Расіі; амерыканская — Бразілія, паўднёвая частка Канады і ЗША.
Зараз расліну культывуюць у Заходняй Еўропе, Кітаі, Індыі, М’янме, Інданэзіі, Бразіліі.
Аер расце ў плыткіх месцах, па берагах ціхіх заток і павольных рэк, азёр, у канавах, на закінутых прыбярэжных, забалочаных лугах.
Пашыраны па ўсёй Беларусі па берагах рэк, азёр, старыц, на балотах утварае зараснікі.
Біялагічнае апісанне
Шматгадовая трава з прамастаячым, неразгалінаваным, трохгранным, вострарабровым кветканосным сцяблом, з жалабком па адным рабры; ва ўмовах Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі дарослыя расліны маюць вышыню ад 50 да 120 смАир обыкновенный в Энциклопедии декоративных садовых растений .
Карэнішча пляската-цыліндрычнае, губчатае, тоўстае, гарызантальнае, звілістае, паўзучае, дыяметрам да 3 см, даўжынёй да 1,5 м, звонку буравата- або зелянява-жоўтае, усярэдзіне белае, знізу пасаджана шматлікімі шнурападобнымі каранямі даўжынёй да 50 см, размешчанымі ў адзін рад зігзагападобна, зверху пакрыта рэшткамі ліставых похваў. Карэнішчы размешчаны амаль у паверхні глебы, радзей на глыбіні да 10 см. Смак карэнішча горка-пякучы, даўкі, рэзкі; пах моцны, прыемна рэзкі.
Лісце доўгае, вузкалінейнае, ярка-зялёнае, мясістае, мечападобнае, чарговае, шырынёй 2-5 і даўжынёй 60-120 см, з аднаго боку жалабковае, з другога — з вострым рубам, лісты размешчаны на верхавінах і бакавых адгалінаваннях карэнішчаў. Яны зрастаюцца адзін з адным, акружаючы галоўнае сцябло, так што суквецце як бы выходзіць з сярэдзіны ліста.
Кветкі двухполыя, дробныя, зеленавата-жоўтыя. Калякветнік шасціліставы, просты, правільны. Кветкі сабраны ў цыліндрычныя катахі даўжынёй ад 4 да 12 см і да 1 см у дыяметры (пры плодзе — да 2 см); шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго на мясістай восі пачаткаў. Ад асновы катаха адыходзіць доўгі (да 50 см) прыкветак. Завязь верхняя, трохгнёздавая. Тычынак шэсць, песцік адзін. У кветках спачатку спеюць рыльцы, а пыльнікі раскрываюцца толькі пасля таго, як рыльцы губляюць здольнасць успрымаць пылок. У еўрапейскай частцы Расіі квітнее ў чэрвені — ліпені.
Формула кветкі: .
Плады — шматнасенныя скурыстыя, сухія (сухаватыя) даўгаватыя ягады чырвонага ці зялёнага колеру.
На тэрыторыі Расіі і Заходняй Еўропы гэты від размнажаецца толькі вегетатыўна — кавалкамі ломкага карэнішча, якія ўтвараюцца пры крыгаходзе і разліве рэк і плаваюць у вадзе, пакуль не прыб’юцца да берага і не прарастуць. Расліна тут не плоданосіць, бо для гэтых рэгіёнаў яна занасная, і насякомыя, якія маглі б яе апыляць, тут не жывуць.
Цвіце ў маі — чэрвені.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
Аер звычайны ўваходзіць у род манатыпнага сямейства манатыпнага парадку
Адрозніваюць некалькі разнавіднасцяў аеру звычайнагаFlagroot — Acorus calamus — Related names — Encyclopedia of Life:
— дыплоідныя расліны, распаўсюджаныя ў Паўночнай Амерыцы, Усходняй Еўропе і Азіі; — тэтраплоідныя расліны, сустракаюцца ва Усходняй Азіі, Расіі, Казахстане, Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе, у Кітаі, Японіі і на Тайвані; — трыплоідныя стэрыльныя расліны, якія распаўсюдзіліся з Азіі і рассяліліся ў многіх раёнах Еўропы.
Гісторыя
Радзіма — Цэнтральная Азія.
На Блізкім Усходзе аерам пачалі гандляваць каля 4000 гадоў тамуГрудзинская И. А. Семейство аронниковые… (см. раздел Литература).. З Усходу ў высушаным выглядзе ён трапіў у Старажытную Грэцыю і Рым.
Паводле адной з версій, у Еўропу аер завезлі арабскія і фінікійскія купцы. Распаўсюджанне аеру таксама звязвалі з тым, што ён расце па берагах вадаёмаў, прыдатных для піцця, таму качэўнікі і гандляры, фарсіруючы водныя перашкоды, раскідвалі яго карэнішчы.
Больш распаўсюджаная версія — што гэтая заслуга належыць татарам, якія нібыта вазілі з сабой карэнішчы аеру, адмыслова засяляючы ім вадаёмы, у якіх паілі сваіх коней. Лічылася, што аер расце толькі ў «здаровай» вадзе ці нават што карані аеру могуць чысціць вадаёмы і ваду, і з такіх вадаёмаў можна піць, не рызыкуючы захварэць. Палякі таму і называюць аер «татарак».
Паступова аер распаўсюджваўся з усходу на захад Еўропы. У XV — XVI стагоддзях аер яшчэ не рос у Заходняй Еўропе.
У Сярэднявеччы духмяны корань прывозілі праз Турцыю ў Еўропу толькі ў зацукраваным выглядзе як усходнія прысмакі з ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы, Асманскай імперыі, і таямніцу гэтай «пахкай палачкі» туркі старанна хавалі.
Еўрапейскія энцыклапедыі XVI стагоддзя паведамлялі, што найбольш аеру паходзіць менавіта з Белай Русі. Нарыхтоўка карэння захоўвала на беларускіх землях сваё значэнне яшчэ ў XIX стагоддзі.
Усё ж у 1574 годзе аўстрыйскаму паслу ў Турцыі ўдалося даслаць , дырэктару Венскага батанічнага саду, пасылку з духмянымі карэнішчамі аеру, прыдатнымі для пасадкі. Аказалася, што для Усходняй Еўропы гэта зусім не экзатычная расліна, а звычайная, вядомая пад назвай «татарская трава» або «татарскае зелле». З XVI стагоддзя аер як лекавую расліну сталі разводзіць у Заходняй Еўропе. У Паўночнай Амерыцы расліна з’явілася ў 1783 годзе.
Раслінная сыравіна
Хімічны склад У карэнішчах аеру звычайнага ўтрымліваецца каля 5 % эфірнага алею, у склад якога ўваходзіць рад сесквітэрпенаў — азарон, β-пінен (1 %), β-каламен (10 %), каламенон, каламендыёл, ізакаламендыёл, сесквітэрпенавы спірт каламеол, а таксама D-камфен (7 %), D-камфара (8,7 %), барнеёл (3 %), эўгенол, метылэўгенол, карыяфілен, элемен, куркумен, праазулен, акарон, ізаакарон, акаламон, каларэн, неакарон, воцатная і валяр’янавая кіслоты, фітанцыды і іншыя рэчывы. Утрыманне эфірнага алею ў дыплоідных раслінах складае ў сярэднім 2,2 %, у трыплоідных — 3,1 %, у тэтраплоідных — 6,8 %.
Асноўным кампанентам эфірнага алею з’яўляецца азарон, вытворнае фенілпрапану. Ён існуе ў выглядзе двух ізамераў: β-азарон (цыс) і α-азарон (транс), звычайна іх сумарная колькасць у эфірным алеі складае каля 10 %. Тым не менш эфірны алей асобных разнавіднасцяў аеру змяшчае да 75 % β-азарон. Алей, атрыманы з трыплоідных і асабліва тэтраплоідных раслін, утрымлівае да 90 % β-азарону. Эфірны алей дыплоіднай разнавіднасці практычна пазбаўлены β-азарону.
Акрамя эфірнага алею, у карэнішчах аеру знойдзены спецыфічны для расліны горкі гліказід акарын, горыч акарэцін, а таксама гліказід люцэніён, алкалоід каламін, дубільныя рэчывы — катэхінавыя таніны, смолы, слізь, акоравая кіслата, аскарбінавая (да 150 мг%) і пальміцінавая кіслоты, крухмал (да 20 %), халін, вітаміны, ёд (1, 2-1,9 мг%). Носьбітам паху з’яўляецца азарынавы альдэгід.
Фармакалагічныя ўласцівасці Рэчывы, якія змяшчаюцца ў карэнішчах расліны, галоўным чынам эфірны алей і горкі гліказід акарын, уздзейнічаючы на заканчэнні смакавых рэцэптараў, павышаюць апетыт, паляпшаюць страваванне, узмацняюць вылучэнне страўнікавага соку. Карэнішчы аеру аказваюць таксама супрацьзапаленчае, раназагойнае, болесуцішальнае, заспакаяльнае дзеянні. Аер танізуе сэрца, умацоўвае сасуды мозгу і тым самым паляпшае памяць, узмацняе зрок.
Эксперыментальна даказана, што прэпараты аеру аказваюць некаторае спазмалітычнае дзеянне і, за кошт утрымання ў карэнішчах расліны тэрпеноідаў (праазулен, азарон), валодаюць бактэрыястатычнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі. Галенавыя формы аеру спрыяльна ўздзейнічаюць на тонус жоўцевага пузыра, павышаюць жоўцевыдзяленне і дыўрэз. Ёсць звесткі пра заспакаяльнае дзеянне карэнішчаў расліны і пра слабы абязбольвальны эфект.
Збор сыравіны У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца карэнішчы аеру (), якія нарыхтоўваюць увосень — у пачатку зімы, калі зніжаецца ўзровень вады, ці вясной.
Найлепшыя якасці маюць карэнішчы двух-трохгадовых раслін (утрымліваюць да 4,8 % эфірных алеяў, дубільныя рэчывы), якія нарыхтоўваюць з верасня да глыбокай восені, сушаць і захоўваюць у сухім памяшканні, скрынях або мяшках.
Сабраныя карэнішчы мыюць у халоднай вадзе, карані і лісце абразаюць, правяльваюць на паветры некалькі дзён. Пасля чаго доўгія карэнішчы разразаюць на кавалкі даўжынёй 15-20 см, тоўстыя — расшчапляюць уздоўж і сушаць пад навесам, расклаўшы ў адзін пласт. Можна прымяніць і цеплавую сушку, але пры тэмпературы не вышэй 25-30 °C, бо эфірны алей, які змяшчаецца ў карэнішчах, пры вышэйшай тэмпературы знікае, ад чаго якасць сыравіны зніжаецца.
Добра высушаныя кавалкі карэнішчаў павінны не гнуцца, а ламацца. На зломе маюць бялёса-ружовы колер (зрэдку з жоўтым або зеленаватым адценнем). Тэрмін прыдатнасці сыравіны — 2-3 гады.
Значэнне і ўжыванне Як спецыя Аер звычайны быў вядомы яшчэ старажытным персам і яўрэям, а як лекавы сродак — старажытнагрэчаскім і старажытнарымскім лекарам.
Гіпакрат пісаў пра лекі з ірнага кораня (аеру). Старажытнагрэчаскі лекар Дыяскарыд рэкамендаваў прымяняць гэтую расліну пры захворваннях печані, селязёнкі, дыхальных шляхоў, а таксама як мачагонны і танізавальны сродак. Старажытнарымскі навуковец і лекар Пліній Старэйшы апісаў у сваіх працах аер і лекі з яго. Авіцэна рэкамендаваў яго ў якасці мачагоннага сродку, як ачышчальнае пры захворваннях печані і страўніка.
Зараснікі аеру служаць прытулкам для вадаплаўных птушак. Андатра і хахуля сілкуюцца карэнішчамі, а качкі — насеннем (там, дзе яно ўтвараецца і выспявае) аеру звычайнагаUSDA NRCS — Acorus calamus L. Plant Fact Sheet .