БераснёўкаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 31). — вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.

Водная сістэма На паўночным усходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Лоеў.

Планіроўка складаецца з крывалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы з завулкам. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе размяшчалася карчма.

З 8 снежня 1926 года па 30 студзеня 1927 года цэнтр Бераснёўскага сельсавета. У 1930 годзе ў карыстанні сялян было 558 га землі. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Першамайск» (цэнтр — вёска Малажын). У складзе Малажынскага сельсавета.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 66 гаспадарак, 127 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 25 двароў, 136 жыхароў. 1897 год — 7 двароў, 404 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 86 двароў, 602 жыхара. 1930 год — 617 жыхароў. 1959 год — 499 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 66 двароў, 127 жыхароў.

Літаратура

Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна