Ду́браўка (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

За 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе ўрочышча ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Крыўчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области , да 1 снежня 2009 года — у склад Чамярыскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области , пасля — у складзе Малажынскага сельсавета.

Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1908 год — 5 жыхароў. 1930 год — 16 двароў, 124 жыхары. 1959 год — 161 жыхар (перапіс). 2004 год — 7 гаспадарак, 12 жыхароў. 2006 год — няма

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі