Гарадо́к (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавета.

Ліквідавана 20 жніўня 2008 годаОб упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Геаграфія Размяшчэнне За 10 км на ўсход ад Брагіна, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 129 км ад Гомеля.

Водная сістэма Вакол меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Гарадок», працавала гамарня. У складзе калгасу «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча).

Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва 1930 год — 10 двароў, 50 жыхароў. 1959 год — 184 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 1 двор, 1 жыхар. 2006 год — 1 двор, 1 жыхар

Літаратура