Катло́віца (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 10 км на ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.

Водная сістэма На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца-Лоеў.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротной вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), быў клуб.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 53 гаспадаркі, 105 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 19 двароў. 1897 год — 28 двароў, 205 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 33 двары, 274 жыхара. 1930 год — 55 двароў, 322 жыхара. 1959 год — 519 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 53 гаспадаркі, 105 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 53 гаспадаркі, 101 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 40 — у працаздольным і 60 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна