Такліно́ў (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вуглоўскага сельсавета.

За 9 км на поўнач ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 118 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1926—1927 гадах цэнтр Такліноўскага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Ланцуцкага, працавала гамарня (кузня).

У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Вуглы).

Ліквідавана 25 сакавіка 2011 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Вуглы«О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 .

Планіроўка складалася з просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучалася да сярэдзіны просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана была драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1908 год — 31 двор, 116 жыхароў. 1959 год — 213 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 35 гаспадарак, 88 жыхароў. 2006 год — 38 гаспадарак, 88 чалавек, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 35 — у працаздольным і 31 — старэйшым за працаздольны.

Крыніцы

Літаратура