Ма́йскі (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 16 км на поўнач ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя. Найболей актыўна забудоўвалася ў 1920-е года. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка і забілі 7 жыхароў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 14 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка 1930 год — 17 двароў, 107 жыхароў. 1940 год — 18 двароў. 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 14 гаспадарак, 25 жыхароў. 2006 год — 12 гаспадарак, 20 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 8 — у працаздольным і 12 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура