Ру́дня Жураўлёва. Сустракаецца таксама варыянт Жураўлёва Ру́дня (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне За 18 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 148 км ад Гомеля.

Водная сістэма Рака Брагінка (прыток Дняпро).

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой пад прамым кутом з усходу далучаецца кароткая шыротная вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска Рудня ў Каралеўстве Польскім. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1908 годзе ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Рудня-Жураўлёўскага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. П. Чкалава. Знаходзіліся клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, крама.

Побач радовішчы жалезных руд і торфу.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 66 гаспадарак, 189 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 15 двароў, 125 жыхароў. 1897 год — 35 двароў, 226 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 40 двароў, 241 жыхар. 1930 год — 59 двароў, 361 жыхар. 1940 год — 78 двароў, 385 жыхароў. 1959 год — 350 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 66 гаспадарак, 189 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 68 гаспадарак, 182 чалавекі, з якіх 38 ва ўзросце да 16 гадоў, 99 — у працаздольным і 45 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна