Лубенікі́ (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 5 км на поўнач ад Брагіна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе канава Карбецкая.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў-Рэчыца.

Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Планіроўка складаецца з зігзагападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Лубенікі вядомыя з 1738 года, як вёска ў Рэчыцкім старостве Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Тады ў ёй налічвалася 9 двароў, гаспадарамі якіх выступалі Фёдар Свірыдзенка, Іван Даніленка, Луцко Даніленка, яшчэ Іван Даніленка, Дзяміян Ласенка, Хвост Луцко, Андрэй Хвасцёнак, Цярэшка Хвасцёнак, Івашка Закрушкі (Zakruszki)Lietuvos valstybės istorijos archyvas (LVIA). F. 11. A. 1. B. 1058. L. 135atv.-1352.

Сталыя звесткі пра жыхароў Лубенікаў, прынамсі, з 10 студзеня 1749 года ёсьць у метрычных кнігах царквы Сялецкага базыльянскага манастыра. У іх запісаныя некаторыя прозвішчы, ужо вядомыя з інвентара Рэчыцкага староства 1738 г., але ў больш дакладным гучанні. 28 жніўня 1757 года святар Алексы Валчковіч ахрысціў Наталію, дачку Цімоха і Фядоры Закруўскіх, а кумамі выступілі Фёдар Хвост і Парасковія Ласіцова, «wszyscy ze wsi Łubienikow». 9 студзеня 1764 года ахрышчаная была Яўгенія, дачка Ярэмія і Ганны Ласіцаў; кумамі — Сцяпан Свірыдзенка і Марта КамароваНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску (НГАБ). Ф. 3421. Воп. 1. Спр. 1а. А. 2, 23, 41.

У люстрацыі падаткаў Рэчыцкага павету 1773 года пра Лубенікі паведамляецца, што ў паселішчы было 14 двароў, гаспадары якіх Свірыдзёнкі, Даніленкі, Ласіцы, Заяц, Сергіенкі, Хвост, Закруцко (Закруцка), Лісіца разам выплачвалі 96 злотых і 18 грошаўLVIA. F. 11. A. 1. B. 1159. L. 34atv.-35. На 1775 год, як засведчана ў падатковым тарыфе, у вёсцы Лубенікі налічвалася 11 дымоўLVIA. F. 11. A. 1. B. 1588. L. 221atv.-222. Згодна з крыніцай пад назвай «Opisanie osiadłosci starostwa sądowego Rzeczyckiego» 1789 года, жыхары 14 двароў вёскі Лубенікі, якая месьцілася «w oddzielnym obrębie» за 8 міляў ад Рэчыцы, агулам выплачвалі 309 злотых і 29 грошаўLVIA. F. 11. A. 1. B. 1331. L. 52atv.-55.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лубенікі – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 ў складзет. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182. Паводле рэвізіі 1795 г., Лубенікі ў складзе Рэчыцкага староства дажыццёва належалі графу Юзафу Юдыцкаму, генералу-лейтэнанту Княства Літоўскага, а адміністратарам у яго – шляхціч Фелікс Гедвіла. У 16 дварах вёскі жылі 42 падданых мужчынскага і 45 жаночага полуНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 642-643; Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70.

У 1850 годзе ўласнасць казны.

У парэформенны перыяд Лубенікі — вёска ў Брагінскай воласці.

Паводле перапісу 1897 года капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак.

З 8 снежня 1926 года па 10 ліпеня 1939 года цэнтр Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Лубеніцкага сельсавета, пасля — у складзе Вуглоўскага сельсавета.

У 1930 годзе пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і наваколлі ў кастрычніку 1943 года загінулі 11 салдат 89-га стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Для шанавання іх памяці і памяці 22-х жыхароў вёскі, загінулых на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1968 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва). Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 74 гаспадаркі, 163 жыхара.

Дынаміка 1850 год — 22 двары, 160 жыхароў. 1897 год — 49 двароў, 335 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 53 двары, 403 жыхара. 1930 год — 71 двор. 1940 год — 120 двароў, 630 жыхароў. 1959 год — 402 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 74 гаспадаркі, 163 жыхара. 2006 год — 71 гаспадарка, 164 чалавекі, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 63 — у працаздольным і 79 — старэйшым за працаздольны. 2023 год — 82 жыхара.

Літаратура