Гдзень (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Верхняжарскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Геаграфія Размяшчэнне У 75 км на поўдзень ад Брагіна, 191 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Водная сістэма Рака Брагінка (прыток ракі Дняпро).
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца кароткія вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Знойдзенае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі (на паўночна-заходняй ускраіне, на левым беразе ракі Брагінка, ва ўрочышчы Гарадок) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Каралеўстве Польскім. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе ў валоданні Горватаў. У 1885 годзе ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе знаходзіліся: царква, школа граматы, крама, карчма.
З 8 снежня 1926 года цэнтр Гдзенскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
У 1929 годзе працавала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ўкраіна», працавалі гамарня, паравы млын. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 14 студзеня 1943 года акупанты расстралялі 10 жыхароў вёскі (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). У баю каля вёсак Гдзень і Чыкалавічы 22 верасня 1943 года адмеціліся камандзір роты старэйшы лейтэнант У. М. Зарэмба і радавы М. І. Дружынін (захапілі штабны аўтобус суперніка з каштоўнымі дакументамі, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У верасні 1943 года каля вёскі загінулі 12 салдат (пахаваны ў брацкай магіле каля будынка кіравання калгасу). Вызвалена 23 верасня 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 146 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінуўшых у 1966 годзе ўсталяваны абеліск. Цэнтр калгаса «Чырвоная Украіна». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, майстэрня побытавага абслугоўвання, 3 крамы.
13 снежня 1991 года Гдзенскі сельсавет скасаваны, вёска перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета. 30 снежня 2003 года вёска перададзена ў склад Верхнежароўскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 30 декабря 2003 г. № 60 Об изменении границ Верхне-Жаровского сельсовета и территории, подведомственной Комаринскому поселковому Совету депутатов, з 26 верасня 2006 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 71 гаспадарка, 165 жыхароў.
Дынаміка 1834 год — 46 двароў. 1885 год — 50 двароў, 381 жыхар. 1897 год — 70 двароў, 530 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 84 двары, 543 жыхара. 1929 год — 214 двароў 1070 жыхароў. 1959 год — 1061 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 71 гаспадарка, 165 жыхароў. 2006 год — 74 гаспадаркі, 164 жыхара, з якіх 21 ва ўзросце да 16 гадоў, 77 — у працаздольным і 66 — старэйшым за працаздольны.
Славутасць
Археалагічны комплекс: гарадзішча і селішча перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (1-е тысячагоддзе да н.э. – ХІІІ стагоддзе н.э.), 200 м на поўнач ад заходняга канца вёскі, 850-900 м на ўсход ад левага берага р. Брагінка, на правым беразе безымяннага ручая, урочышча Гарадок (Стараселле) — .
Вядомыя выхадцы Павел Іванавіч Шпетны — Герой Савецкага Саюза (яго імем названы адна з вуліц і вясковая школа). Сяргей Сцяпанавіч Мацапура — Герой Савецкага Саюза (яго імем названа адна з вясковых вуліц).
Літаратура
Катэгорыя:Камарынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя:Арловы Катэгорыя:Горваты