Вя́лле (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Водная сістэма На поўдні канава Марозаўка.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад вострым кутом далучаецца кароткая вуліца. На поўдні адасоблены ўчастак забудовы — 2 кароткія вуліцы, блізкія да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты пастаўлены рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1834 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1876 годзе абшарнік Насакін меў у вёсках Вялле і Асарэвічы 3558 дзесяцін зямлі і конны млын. У 1897 годзе ў Ёлчанскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у бою за вызваленне вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна, памагаты камандзіра кулямётнага ўзвода А. С. Хайдараў, старэйшыя сяржанты Ц. Г. Халікаў і В. С. Чурумаў, камандзір кулямётнага ўзвода, лейтэнант А. М. Сіманаў, наводчык процітанкавай стрэльбы А. А. Цітоў, за мужнасць і гераічнасць ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.

Дынаміка 1834 год — 9 двароў. 1897 год — 24 двары, 137 жыхароў (паводле перапісу). 1959 год — 308 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарак, 54 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 15 — у працаздольным і 38 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Новаялчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна