Пры́станскае (, ) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (34 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 . Геаграфія Размяшчэнне У 36 км на поўдзень ад Брагіна, 11 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 153 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, да якой з поўначы далучаецца кароткая вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей інтэнсіўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр — вёска Залессе).

Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Калыбанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1959 год — 213 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (34 сем'і) пераселены.

Літаратура