Пашкевіч — беларускае і польскае () прозвішча, утворанае ад памяншальнай формы імя Павел — Пашка.

Выбітныя асобы Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч — сапраўднае імя і прозвішча беларускай паэтэсы Цётка. Аляксандр Аляксандравіч Пашкевіч (Алесь Пашкевіч) — беларускі пісьменнік. Аляксандр Васілевіч Пашкевіч — беларускі гісторык. Анатоль Паўлавіч Пашкевіч — беларускі вучоны ў галіне робататэхнікі. Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч — беларускі педагог і лексікограф. Васіль Васілевіч Пашкевіч — расійскі вучоны беларускага паходжання ў галіне пладаводства. Вольга Іосіфаўна Пашкевіч — расійская пісьменніца. Генрык Пашкевіч — польскі гісторык. Збігнеў Пашкевіч (нар. 1928) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля.

Людміла Антонаўна Пашкевіч — беларуская вучоная ў галіне траўматалогіі. Максім Алегавіч Пашкевіч (нар. 2002) — беларускі футбаліст.

Міхаіл Фёдаравіч Пашкевіч — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Міхась Пашкевіч (нар. 1986) — беларускі палітык і грамадскі актывіст. Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч — беларускі літаратуразнавец. Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч — Герой Савецкага Саюза. Уладзімір Іванавіч Пашкевіч (нар. 1963) — беларускі гісторык. Ян Казімір Пашкевіч — вялікалітоўскі паэт 1-й пал. XVII ст.