Вікенцій Васілевіч Скрыга́наў (—) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр (1944). Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Надзейкавічы зараз Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў на кардоннай фабрыцы ў Рагачове.
У Чырвонай Арміі з 1920 года. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў на Заходнім фронце супраць польскіх войскаў і на паўднёвым фронце супраць арміі генерала Урангеля. У 1921 годзе дэмабілізаваны. З 1922 года зноў у Чырвонай арміі. У 1925 годзе скончыў пяхотную школу ў Смаленску, у 1938 годзе Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года на Заходнім, Паўднёвым, Закаўказскі, Паўночна-Каўказскі, Паўднёва-Заходнім, 3-м, 2-м, і 1-м Украінскім франтах. З 1943 года намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі 1-й гвардзейскай арміі, са студзеня 1944 года — камандзір 14-й гвардзейскай стралковай Вінніцкай Чырванасцяжнай дывізіі імя Яна Фабрыцыуса.
Дывізія пад камандаваннем гвардыі генерал-маёра В. В. Скрыганава вызначылася ў баях на тэрыторыі Польшчы. 12 студзеня 1945 года дывізія прарвала абарону праціўніка, за 11 дзён прайшла 264 км. 22 студзеня 1945 года. дывізія фарсіравала раку Одэр на паўночным захадзе ад горада Аполе (Польшча). У баі за ўтрыманне плацдарма В. В. Скрыганаў быў цяжка паранены і памёр 27 студзеня 1945 года. Пахаваны ў Львове.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года гвардыі генерал-маёру Скрыганаву В. В. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 Ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Памяць Імем В. В. Скрыганава названы вуліцы ў Мінску і вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна. У экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца пашкоджаны асколкам Ордэн Айчыннай вайны і палявая сумка ГерояБоевые действия в 1944-1945 гг. на сайце Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны . У горадзе Рагачоў на Алеі Герояў устаноўлены памятны знак, на доме № 1 па вуліцы Скрыганава ў Мінску мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі Скрыганов Викентий Васильевич (1903—1945) на сайце Фрунзенскага раёна Мінска Боевые действия в 1944—1945 гг. на сайце Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны Денис Шеметов Скрыганов // «Мінскі кур’ер», 18.06.2009
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Выкладчыкі Аб’яднанай беларускай ваеннай школы