Гара Амундсена — нунатак ва Усходняй Антарктыдзе, у заходняй частцы Зямлі Уілкса, каля ўсходняга борта вываднога ледавіка Дэнмана пад 67°13' паўднёвай шыраты і 100°44' усходняй даўгаты. Вышыня 1445 м. Складзена пратэразойскімі пародамі. Ледавіковая штрыхоўка на вяршыні сведчыць аб большай магутнасці ледавіковага шчыта Антарктыды ў мінулым.

Адкрыта ў снежні 1912 года аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй. Назва даў кіраўнік гэтай экспедыцыі Дуглас Моўсан у гонар нарвежскага палярнага даследчыка Руаля Амундсена.

Катэгорыя:Вяршыні вышынёй ад 1000 да 2000 метраў Катэгорыя:Горы Антарктыды Катэгорыя:Руаль Амундсен