Парміс (па-эламску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, адзіная вядомая дачка Смердыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.

Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра II Атосай і Артыстонай каля 522 да н.э. стала жонкай Дарыя I як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) і ў персепальскіх таблічках.

З яе дзяцей вядомы толькі Арыямард.

Літаратура Brosius, M: Women in Ancient Persia, 559—331 BC, Clarendon Press, Oxford, 1998. Lendering, J: «Parmys», in http://www.livius.org Persepolis Fortification Archive Project </div>

Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Каралевы Персіі