thumb|280px|Стаўка Беларускай цэнтральнай рады ў будынку цяперашняга тэатра імя Янкі Купалы, чэрвень 1943 года Беларускі калабарацыянізм — прынятае ў гістарыяграфіі абазначэнне палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і ваеннага супрацоўніцтва з акупацыйнымі нямецкімі ўладамі ў час Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Па характару дзейнасці можна вызначыць тры асноўныя плыні калабарацыянізму на тэрыторыі Беларусі: палітычны (грамадска-палітычны), ваенны і эканамічны (гаспадарчы).
Гістарыяграфія Па шэрагу прычын дадзеная тэма не атрымала, і па сутнасці і не магла атрымаць належнага навуковага асвятлення ў айчыннай гістарыяграфіі. Аднак і сёння на шляху навуковага асвятлення гэтай праблематыкі існуе шмат цяжкасцей, звязаных як з вядомай далікатнасцю тэмы, так і з адсутнасцю дастатковай дакументальнай базы, мемуарных крыніц, іншых матэрыялаў, існаваннем у грамадстве ўстойлівых стэрэатыпаў («калабарант»—"здраднік") і г. д.
Асноўнымі прычынамі беларускага калабарацыянізму расійскія і савецкія навукоўцы называюць незадаволенасць часткі насельніцтва савецкай уладай (у тым ліку масавымі рэпрэсіямі і гвалтоўнай саветызацыяй у Заходняй Беларусі, далучанай да СССР у 1939 годзе), беларускі нацыяналізм, цяжкія ўмовы жыцця падчас вайны, жаданне калабарацыяністаў захаваць сабе і сваім блізкім жыццё, адпомсціць асабістым і палітычным ворагам, атрымаць матар’яльныя выгады, зрабіць кар’еру.
Перадумовы фарміравання калабарацыянісцкага руху На думку большасці даследчыкаў (, С. Драбязка, М. Сяміряга, Ё. Хофман), галоўная прычына масавага калабарацыянізму вынікае з палітычнага рэжыму СССРДробязко, С. Вторая мировая война, 1939—1945: Русская освободительная армия / С. Дробязко; Худож. А. Каращук. — М.: АСТ, 2000. — 44, с., л. цв. ил. — С. 4 — 5. — (Военно-историческая серия «Солдатъ»: Униформа. Вооружение. Организация). — ISBN 5-17-003962-X; Семиряга, М. И. Коллаборационизм: Природа, типология и проявления в годы Второй мировой войны / М. И. Семиряга; Академия военных наук. — М.: Росспэн, 2000. — 862, с., л. ил., портр. — С. 102, 463—464. — ISBN 5-8243-0070-4; Хоффман Й. История Власовской армии / Пер. с нем. Е. Гессен. — Париж: Ymca-Press, 1990. — 379 с. — С. 342. — (Исследования новейшей русской истории; 8). — ISBN 2-85065-175-3..
Дзейнасць на падкантрольных Германіі тэрыторыях да пачатку савецка-нямецкай вайны Супрацоўніцтва некаторых прадстаўнікоў беларускага палітычнага актыву з Трэцім Рэйхам пачалося ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў. Летам 1933 ведамства замежнай палітыкі НСДАП завязала кантакт з Ф. Акінчыцам — ідэолагам і правадыром невялікай групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Пры падтрымцы ведамства гэтая група распачала ў лістападзе 1933 у Вільні выданне часопіса «Новы шлях»Туронак, Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. — Мн.: Беларусь,. — с. — С.. Амаль адначасова ў Берліне (напэўна, з ініцыятывы Ф. Акінчыца) быў створаны Саюз беларускіх студэнтаў у ГерманііНайдзюк, Я. Беларусь учора і сяньня. — Мн., 1944. — С. 249; Engelhardt von E. Weissruthenien. Völk und Land. — Berlin — Amsterdam — Prag — Wien, 1943. — S. 216.. калі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі было створана Беларускае прадстаўніцтва — спачатку ў Берліне, а затым у іншых гарадах Германіі. Яно займалася сацыяльнай дапамогай і працаўладкаваннем беларусаў, а таксама выяўленнем і наборам асоб, жадаючых супрацоўнічаць з дзяржаўнымі органамі і спецслужбамі Германіі па беларускіх пытаннях.
Трэці прэзідэнт БНР Васіль Захарка напісаў падрабязны даклад аб палітычным, эканамічным і культурным становішчы Беларусі, а таксама звярнуўся з мемарандумам да Гітлера з запэўненнямі падтрымкі ў тым выпадку, калі Беларусі будзе гарантаваная незалежнасць. Мемарандум быў прыняты да ўвагі, але адказ на яго не быў атрыманы. З гэтай прычыны Васіль Захарка адышоў ад ідэі супрацоўніцтва з Германіяй.
Акрамя таго, быў створаны Беларускі камітэт самапомачы — арганізацыя, якая актыўна вербавала сяброў сярод беларусаў, што пражываюць у Германіі. З пачаткам Другой сусветнай вайны нямецкае камандаванне стварыла ў Варшаве і Бяла Падлясцы базы для перакідвання беларускай агентуры і дыверсантаў на тэрыторыю СССР. У Берліне, у лагеры Вуставу, з ліку беларускіх нацыяналістаў былі арганізаваныя курсы прапагандыстаў і перакладчыкаў для працы ў Беларусі пасля змены ўлады.
Калабарацыянізм у час нямецкай акупацыі Беларусі
Ваенны калабарацыянізм
thumb|260px|Па дарозе на чыгуначны вакзал у Мінску ля цяперашняга цяперашняга дому ўрада моладзь з Беларусі маршыруе міма старшыні Беларускай цэнтральнай рады, прафесара Астроўскага. Яны павінны прайсці навучанне ў Германіі для ваенных дзеянняў, чэрвень 1944 23 лютага 1944 года Курт фон Готберг выдаў загад аб стварэнні Беларускай краёвай абароны (БКА) — ваеннага калабарацыйнага фарміравання, кіраўніком якога быў прызначаны Францішак Кушаль, і даручыў БЦР правесці мабілізацыю. Сфарміраваныя да канца сакавіка 45 батальёнаў БКА былі кепска ўзброеныя. Паступова зніжалася іх дысцыпліна, бракавала афіцэраў. Да канца акупацыі БКА выкарыстоўвалася для барацьбы з партызанамі, аховы розных аб’ектаў і гаспадарчых прац. Найважнейшымі кірункамі дзейнасці БЦР на завяршальным этапе вайны сталі рэарганізацыя частак БКА і папаўненне беларускіх ваенных фарміраванняў за кошт вербавання новых салдатаў, стварэння дапаможных кантынгентаў для іх выкарыстання ў сістэме абароны Германіі, арганізацыя антысавецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова меркавалася перафарміраваць БКА ў Беларускі легіён. У рамках падрыхтоўкі да гэтай рэарганізацыі ў верасні 1944 г. у Берліне быў створаны першы кадравы батальён БКА (422 чалавекі) пад камандаваннем капітана Пятра Касацкага, які стаў рэзервам і школай афіцэрскіх кадраў для будучых частак. Тады ж з ліку завербаваных «Саюза Беларускай Моладзі» ў якасці «памочнікаў СПА» (ад 2,5 да 5 тыс. чалавек) былі адабраныя групы для навучання ў зенітна-артылерыйскай школе. Пасля сканчэння курсу вучобы іх улучылі ў склад частак супрацьпаветранай абароны Берліна.
Ваенізаваныя фарміраванні
Ва ўзброеных сілах Германіі 1-ы Беларускі штурмавы ўзвод Беларускі батальён чыгуначнай аховы 13-ы Беларускі паліцэйскі батальён СД Наваградскі конны эскадрон 1-ы Кадравы батальён Беларускай Краёвай Абароны Брыгада дапаможнай паліцыі парадку «Зыглінг» 30-я грэнадзёрская дывізія Вафен-СС (1-я беларуская) Грэнадзёрская брыгада войскаў СС (1-я беларуская) Корпус Беларускай Самааховы (БСА). Кіраўнік Іван Ермачэнка. Батальён «Дальвіц». 38-я грэнадзёрская дывізія СС «Нібелюнген»
Батальёны «Schuma» Шума () — беларуская дапаможная паліцыя парадку. Прыведзены звесткі па батальёнах з 1942 па 1944 гады. № батальёну Сфарміраваны Размяшчэнне Падпарадкаванне Колькасць 1943—1944 № 45 (ахоўны) верасень 1943 Баранавічы Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» - № 46 (ахоўны) лета 1943 Навагрудак Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» - № 47 (ахоўны) лета 1943 Мінск Начальнік паліцыі парадку «Мінск» -№ 48 (франтавы) лета 1943 Слонім Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» 592-(615) 590№ 49 (ахоўны) лета 1943 Мінск Начальнік паліцыі парадку «Мінск» 327—314 № 56 (артылерыйскі) 04.1943 Мінск Начальнік паліцыі парадку «Мінск» ?№ 60 (франтавы) 01.1944 Сноў — Баранавічы Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» 562—526 № 64 (франтавы, з мая 1944 — ахоўны) 02.1944 Глыбокае Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» ?-65 № 65 (франтавы) 02.1944 Навагрудак Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» ? — 477 № 66 (франтавы) 02.1944 Слуцк Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» ? — 172 № 67 (ахоўны) 02-03.1944 Вілейка Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» ? −23 № 68 (франтавы)Ю. Грыбоўскі — Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць // БГА, Минск 2007 15.03.1944 Навагрудак Начальнік паліцыі парадку «Беларусі» 150 − 600 № 69 (франтавы) 03.1944 Магілёў Фюрар СС і паліцыі «Мінск»
Грамадска-палітычны калабарацыянізм
Разам з наступаючымі часткамі нямецкай арміі ў Беларусь з эміграцыі прыбылі асноўныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху: Фабіян Акінчыц, Уладзіслаў Казлоўскі, актывісты Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, Іван Ермачэнка, Радаслаў Астроўскі і іншыя. У пачатковы перыяд вайны развіццё палітычнай і ваеннай калабарацыі ажыццяўлялася нязначнымі тэмпамі, што тлумачыцца поспехамі немцаў на фронце і адсутнасцю для іх неабходнасці развіцця калабарацыйных структур. Нямецкае кіраўніцтва спадзявалася на хуткую перамогу ў вайне і скептычна ўспрымала здольнасці беларускага насельніцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва з прычыны слабасці этнічнай самасвядомасціСайт Министерства иностранных дел Белоруссии . Дзейнасць калабарацыяністаў у гэты перыяд зводзілася ў асноўным да працы непалітычных структур, найбуйнейшай з якіх з’яўлялася Беларуская народная самапомач, створаная 22 кастрычніка 1941 года, мэтай якой абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя, пытаннях адукацыі і культуры.
Пры дапамозе беларускіх калабарацыяністаў нямецкія ўлады спрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах навуковыя кадры, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі. У чэрвені 1942 года імі было створана «Беларускае навуковае таварыства». Яго ганаровым прэзідэнтам стаў гаўляйтар Беларусі Вільгельм Кубэ. Аднак беларускія навукоўцы байкатавалі працу таварыства, і яно існавала толькі на паперыВоенные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отечественной войны. Сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под ред. Н. А. Борисевича. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 89 с.. Таксама былі створаныя іншыя непалітычныя калабарацыйныя структуры («Жаночая ліга», прафсаюзы і інш.). Разам з тым, спробы стварэння беларускага Вольнага корпуса самаабароны былі няўдалымі праз моцнае супрацьдзеянне ваенных уладаў і СС. Стварэнне яго было абвешчана ў чэрвені 1942 года ў колькасці 3 дывізій. Створана было, аднак, каля 20 батальёнаў, якія так і не вырашыліся ўзброіць, а ўжо ўвесну 1943 года быў распушчаны. Няўдалай апынулася таксама спроба стварэння беларускай аўтакефаліі з мэтай адрыву беларускіх вернікаў ад Маскоўскага Патрыярхата.
Абставіны, якія склаліся да 1943 года, прымусіла нямецкае камандаванне перагледзець сваё стаўленне да калабарацыйнага руху. У значнай ступені гэта адбылося дзякуючы высілкам міністра ўсходніх акупаваных тэрыторый А. Розенберга, які з’яўляўся прыхільнікам стварэння калабарацыйных адміністрацый. 22 чэрвеня 1943 г. быў фармальна створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які фактычна існаваў з 1942 г. З ініцыятывы Кубэ 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана стварэнне Рады даверу пры Генеральным камісарыяце «Беларусь». Гэты орган уяўляў сабой адміністрацыйную камісію, адзінай задачай якой была адпрацоўка і прадстаўленне акупацыйным уладам пажаданняў і прапаноў ад насельніцтва. 21 снежня 1943 г. замест Рады даверу з ініцыятывы К. Готберга (які стаў Генеральным камісарам пасля забойства партызанамі Кубэ) была створаная Беларуская цэнтральная рада (БЦР), прэзідэнтам якой прызначаны начальнік управы Мінскай акругі Р. Астроўскі (1887—1976). Дзейнасць Рады не была эфектыўнай, паколькі Рада не мела рэальнай палітычнай улады (толькі ў пытаннях сацыяльнай апекі, культуры і адукацыі мела права на адносна самастойныя рашэнні), а яе члены прытрымліваліся розных поглядаў на будучыню Беларусі і часцяком не ведалі мясцовых рэалій. Рада ўскосна была звязана з ваеннымі злачынствамі — у прыватнасці, з ажыццяўленнем этнічных чыстак супраць польскага насельніцтва.
У акупаванай Беларусі выдавалася мноства калабарацыйных газет і часопісаў: «Беларуская газета», «Пагоня», «Bielaruski holas», «Новыя шлях» і т. д. Гэтыя выданні вялі антысеміцкую, антысавецкую і прафашысцкую прапаганду. У адмысловым артыкуле, апублікаваным 25 верасня 1943 года пасля знішчэння Кубэ ў «Беларускай газеце», яе рэдактар Уладзіслаў Казлоўскі пісаў: Л. Цанава «Всенародная партийная война в Белоруссии против фашистских захватчиков». — Минск, 1951