Апаратнае забеспячэнне, апаратныя сродкі, камп’ютарныя камплектуючыя, () — электронныя і механічныя часткі вылічальнай прылады, якія уваходзяць у склад сістэмы ці сеткі, за выключэннем праграмнага забеспячэння і даных (інфармацыі, якую вылічальная сістэма захоўвае і апрацоўвае). Апаратным забеспячэннем з’яўляюцца: камп’ютары і лагічныя прылады, вонкавыя прылады і дыягнастычная апаратура, энергетычнае абсталяванне, батарэі і акумулятары.
Распаўсюджванне камп’ютараў Вялікая колькасць камп’ютараў убудавана ў іншыя прылады, напрыклад, у бытавую тэхніку, медыцынскае абсталяванне, мабільныя тэлефоны. Толькі малая частка камп’ютараў (каля 0,2 % усіх камп’ютараў, вырабленых у 2003 годзе) — гэта настольныя і мабільныя персанальная камп’ютары.
Персанальны камп’ютар Тыповы персанальны камп’ютар складаецца з корпуса і наступных частак:
мацярынская плата, на якой усталяваны цэнтральны працэсар (CPU) уключаючы сістэму астужэння, аператыўную памяць і іншыя часткі, а таксама слоты пашырэння аператыўная запамінальная прылада (АЗП) і кэш (звычайна уваходзіць у склад CPU) Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП) Шыны — PCI, PCI-E, USB, FireWire, AGP (састарэла), ISA (састарэла), EISA (састарэла) Блок сілкавання Кантролеры прылад захоўвання — IDE, SCSI, SATA, SAS ці іншых тыпаў, якія знаходзяцца непасрэдна на мацярынскай плаце (убудаваныя) альбо на платах пашырэння. Да кантролераў падлучаны цвёрды дыск, прывад гнуткіх дыскаў, CD-ROM і іншыя прылады. Накапляльнікі на зменных носьбітах Прывады аптычных дыскаў прывад гнуткіх дыскаў стрымер Прылады захоўвання інфармацыі Цвёрдыя дыскі (часам з магчымасцю аб’яднання ў RAID-масіў) Відэакантролер (убудаваны ці ў выглядзе платы пашырэння — гл. графічная плата), перадае сігнал на манітор Гукавы кантролер (гл. гукавая плата) Сеткавы інтэрфейс(см. сеткавая плата)
Акрамя таго, у апаратнае забеспячэнне таксама уваходзяць знешнія кампаненты — перыферыйныя прылады: Прылады ўводу Клавіятура Мыш, трэкбол ці тачпад Джойстык Сканер Прылады вываду Манітор (прылада) Калонкі/завушніцы Прылады друку Прынтар Плотар Прылады захоўвання інфармацыі Знешні дыск — HDD або SSD Флэшка Сеткавае сховішча Мадэм — для доступу ў Інтэрнэт
Гл. таксама Камп’ютарная тэхніка
Катэгорыя:Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне