Талуідзі́ны, амінаталуолы, метыланіліны, таліламіны — араматычныя арганічныя злучэнні, амінавытворныя талуолу.
Вадкасці або цвёрдыя рэчывы, добра раствараюцца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, ацэтоне, хлараформе, дрэнна — у вадзе.
Атрыманне Гідраванне адпаведных нітраталуолаў
Выкарыстанне Талуідзіны і іх вытворныя выкарыстоўваюцца ў вытворчасці амінаталуолсульфонавых кіслот, крэзолаў, азотафарбавальнікаў трыарылметанавых і сярністых фарбавальнікаў; n-талуідзін — у якасці інгібітараў карозіі.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Араматычныя аміны