Тама́нскі паўво́страў, Тамань; ) — паўвостраў у Краснадарскім краі (Расія). Крымскім мостам цераз Керчанскі праліў злучаны з Керчанскім паўвостравам Крыма.
Плошча паўвострава каля 2000 км². Вышыні да 164 м. Знаходзіцца Таманскі паўвостраў на заходне-паўночна-заходнім працягу Вялікага Каўказа. З поўначы абмываецца Таманскім залівам Азоўскага мора, з захаду Керчанскім пралівам, з поўдня Чорным морам. Характарызуецца нізінным раўнінных рэльефам, значнай парэзанасцю берагавой лініі, прысутнасцю шматлікіх заліваў, берагавых кос, ліманаў і гразевых вулканаў. Сучаснае аблічча Таманскі паўвостраў набыў параўнальна нядаўна і яшчэ ў антычны час складаўся з шэрагу астравоў, падзеленых пралівамі. Важны ўплыў на фарміраванне рэльефу, флоры і фаўны Тамані аказвала і аказвае дэльта ракі Кубань. Берагавая лінія на значным працягу абрывістая, складаецца з вапняковых парод і ракушачніка.
У V стагоддзі да н.э. Таманскі паўвостраў уваходзіў у склад Баспорскай дзяржавы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Таманский полуостров // РИА Новости
Катэгорыя:Геаграфія Краснадарскага края Катэгорыя:Паўвостравы Расіі