Тамашо́ўка (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 69 км на поўдзень ад Брэста, за 1 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Уладава, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з Брэстам. Цэнтр Тамашоўскага сельсавета.
Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка».
Гісторыя У XIX стагоддзі назву Тамашоўка мелі фальварак і пасёлак у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе ў фальварку было 2 двары, 29 жыхароў, у пасёлку 1 двор, 32 жыхары.
У Першую сусветную вайну ў 1915—1916 гадах тут адбыліся баі паміж расійскім і германскім войскамі, у час якіх загінулі 1346 салдат з абодвух бакоў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года ў вёсцы было лясніцтва.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну летам 1942 года гітлераўцы стварылі Тамашоўскае гета, у якім утрымлівалі 2 тыс. чалавек. У канцы ліпеня 1942 года праведзена масавае знішчэнне вязняў гета. За гады вайны акупанты спалілі 129 двароў, знішчылі больш за 2000 жыхароў.
У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя Дзяржынскага ў в. Прыбарава, у які ўключана Тамашоўка.
31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.
Насельніцтва 3 двары, 18 жыхароў (1921) 411 двароў, 4150 жыхароў (1940) 756 жыхароў (1959) 898 жыхароў (1970) 376 гаспадарак, 1287 жыхароў (1997) 404 двары, 1231 жыхар (2002) 379 гаспадарак, 1330 жыхароў (2005)
Інфраструктура Санаторый «Елачка» Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Аддзяленне сувязі
Культура У сярэдняй школе, дзе вучыўся двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Ільіч Клімук, створаны музей касманаўтыкі.
Памятныя мясціны Свята-Пакроўская царква. Могілкі салдат Першай сусветнай вайны (у межах агароджы), вул. Савецкая, 1915–1916 гады — . Магіла ахвяр фашызму (1941), каля аўтамабільнай дарогі Р-94 ”Брэст — мяжа Рэспублікі Польша (Дамачава)“ — . Брацкая магіла пагранічнікаў (1941), у цэнтры аграгарадка — .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тамашоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна