«Па́сынкі» — дзяржаўны біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.
Біялагічны заказнік «Пасынкі» знаходзіцца на паўночным узбярэжжы возера Нарач, паміж вёскамі Чараўкі і Пасынкі Мядзельскага раёна. Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Агульная плошча заказніка складае 10 га (0,1 км²). Асноўнае прызначэнне заказніка — захаванне ў натуральным стане ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. На тэрыторыі заказніка прадстаўленыя арыгінальныя спалучэнні раслінных сем’яў рэдкіх і ўнікальных відаў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Заказнік цікавы для культурна-даведкавых і экалагічных мэт.
Ахоўная тэрыторыя выконвае значную ролю ў падтрыманні экалагічнага балансу, які склаўся ў лугавых прыбярэжных экасістэмах возера Нарач.
У склад рэдкіх відаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі заказніка, уваходзяць: , , , , , , , , , , і іншыя.
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна