«Мікасецкі» — дзяржаўны гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння.

Геаграфія

Заказнік «Мікасецкі» размешчаны на поўдзень ад шашы Мядзел — Валкалата, паміж вёскамі Мікасецк і Навасёлкі Мядзельскага раёна. Плошча заказніка складае 83 га (0,83 км²). Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Гісторыя і апісанне

Заказнік быў створаны з мэтай захавання ў натуральным стане ўнікальнага балотна-лугавога ландшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. Больш за 77 % тэрыторыі заказніка займае дробналессе і хмызняк, 12,4 % плошчы тэрыторыі займае нізіннае балота.

Флора

На тэрыторыі заказніка існуюць шмат раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх сустракаюцца , , , , , , , , , .

Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна