Тро́сніца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Струнка (басейн Дзвіны).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца ў паўночнай частцы возера Тросна, упадае ў Струнку за 1 км ад вёскі Арэхавічы. Працякае праз возера без назвы і возера Літоўка. У Тросніцу ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

Каля ракі вёскі Калошкі, Муштарова, Спаскае, Зюзіна, Тросніца. У басейне ракі знаходзяцца азёры Верхачэнне, Дварэцкае, Стоўбцы і Мінтуроўскае.

Літаратура

Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна