Мікалай (Мікола) Уладзіміравіч Аксаміт ( — , Ваўкавыск) — беларускі палітык і праваабаронца, у 1990—1995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1954 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

На парламенцкіх выбарах 4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

26 жніўня 1991 года галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3. У лістападзе 1991 года быў накіраваны ад Вярхоўнага Савета на вучобу ў Беларускі інстытут правазнаўстваПостановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 15 ноября 1991 года № 1247-XII «О направлении народных депутатов Республики Беларусь на учебу в Белорусский институт правоведения».

У красавіку 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзення рэферэндуму, сярод пытанняў якога была змена дзяржаўнай сімволікі і наданне рускай мове статусу дзяржаўнай.

Працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Памёр 28 студзеня 2024 года ў Ваўкавыску пасля запланаванай аперацыі.

Узнагароды медаль 100 гадоў БНРАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту Катэгорыя:Палітыкі Беларусі