Зборная Азербайджана па футболе — нацыянальная каманда, якой кіруе Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана.
Гісторыя зборнай Першыя футбольныя клубы пачалі стварацца ў 1905 годзе. Гэтыя каманды ў асноўным прадстаўлялі буйныя бакінскія нафтапрамысловыя кампаніі. Першы афіцыйны чэмпіянат быў праведзены ў Баку ў 1911 годзе, пераможцам якога стала каманда Англійскай нафтавай кампаніі пад назвай «Брытанскі Клуб». У 1912 годзе азербайджанская каманда, складзеная ў асноўным з бакінскіх футбалістаў, правяла першую міжнародную гульню ў Тбілісі, супраць каманды «Сокал», у якой атрымала перамогу з лікам 4:2. Зборная Азербайджана правяла свае першыя таварыскія матчы ў 1929 годзе супраць зборнай Ірана ў Тэгеране, у якіх атрымала тры буйныя перамогі — 4:0, 4:1 і 11:0.
Новая гісторыя thumb|upright=1.5|left|Азербайджан (08.10.2010)
Пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе, у сакавіку 1992 года была створана АФФА — Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана. У 1994 годзе АФФА была прынята ў УЕФА і ФІФА. У тым жа годзе зборная пачала выступаць у адборачных матчах да чэмпіянату Еўропы 1996 і свету.
Чэмпіянаты свету 1930—1994 — Азербайджанская ССР уваходзіла ў склад СССР, ігракі выступалі за зборную СССР 1998—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Чэмпіянаты Еўропы 1960—1992 — Азербайджанская ССР уваходзіла ў склад СССР, ігракі выступалі за зборную СССР 1996—2016 — не прайшла кваліфікацыю
Гл. таксама Спорт у Азербайджане
Спасылкі
Афіцыйная старонка Асацыяцыі футбольных федэрацый Азербайджана www.azerifootball.com