Азорскі антыцыклон або азорскі максімум — субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам каля Азорскіх астравоў.

Апісанне Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліпені ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага мора, зімой у напрамку Сахары.

На надвор'е Беларусі ўплываюць паўночна-ўсходняя перыферыя або адасобленыя «ядры» азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор'е з высокімі тэмпературамі паветра (зімой часам да 8 °C і больш, летам да 25-30 °C і вышэй).

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Клімат