Прушынскія (альбо Прашынскія) — сярэднезаможны каталіцкі шляхецкі род ВКЛ і Расійскай імперыі, які карыстаўся гербам «Любіч».
Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім ваяводстве. У XVIII—XIX стст. валодалі Лошыцай пад Мінскам, дзе разбудавалі Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.
У наш час адна з вуліц Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.
Радавод Юрый Антоній (?—?), першы ўладальнік Лошыцы (з 1719Юрый Кур'яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190-191.) Юзаф (1709—1790), менскі падкаморы (1770—1780), маршалак Галоўнага трыбунала, жонка: Альжбета Брыгіта Янішэўская Антоній (?—?), менскі гродскі суддзя і маршалак Галоўнага трыбунала, жонкі: 1) Багуміла Грабоўская, 2) Канстанцыя Карніцкая Станіслаў Ксаверый (1768—1813), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбунала, жонка: Ганна Сямашка, дачка Андрэя Сямашкі Ірэній (?—?) Яўстах (1797—1877), мінскі губернскі маршалак (1863—1877) Станіслава Тэкля (?—?), муж: Ян Віктаравіч Любанскі Прот Фелікс (1799—1849), удзельнік вызваленчага паўстання (1830—1831) Станіслаў (1753—1800), генерал-ад'ютант, ігуменскі павятовы маршалакАлег Французаў. Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы // «Культура» № 44 (810), 3 лістапада 2007., кавалер ордэна Святой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імператара Паўла I, жонка: Ганна Камароўская Міхал (1777—1835), падкаморы вялікі літоўскі, жонка: Тэкля Валянская Міхал (?—?), член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Казімір (?—?), менскі падкаморыц, шамбялян караля (1786) Геранім (?—?), ксёндз Міхал (?—?), ксёндз
Літаратура