Людамо́нт, Людамо́нцкае прадме́сце — гістарычны раён Мінска, які месціцца ў паўночна-заходняй частцы горада, насупраць сутокаў рэчак Пярэспы і Свіслачы.

На захадзе ад Людмонта месціцца Міхалянка, на поўначы — Весялоўка, на паўночным усходзе — Пярэспа, на паўднёвым усходзе — Старосцінская Слабада, на поўдні — Татарская Слабада«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197«Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551.

Гісторыя

Першыя згадкі пра фальварак Людамонт датуюцца канцом XVIII стагоддзя. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што назва мясціны мае балцкае паходжанне. Фальварак складаўся з сядзібы, гаспадарчых пабудоў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў гораду. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў немалы прыбытакГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 229.

Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласніцкім фальваркам і належаў італьянскай фаміліі Трабертаў (Траберта)Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 460. Прыкладна ў канцы XIX ст. хутар Людамонт увайшоў у склад горада.

У пачатку XX ст. Людамонт уваходзіў у пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцыІван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. асобн. арк. карт..

Да 1949 года ў Мінску існавала вуліца Урочышча Людамонт, якая затым была перайменавана ў ГвардзейскуюАнтон Трофимович. Где отыскать Людамонт? // Аргументы и факты.

Сучаснасць Тапонім Людамонт ніяк не пазначаны на карце Мінска.

Зноскі

Літаратура Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска