Лізавета Соф'я Гогенцолерн (; , Берлін — , Франкфурт-на-Одэры) — прадстаўніца арыстакратыі Германіі і Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Іагана Георга Гогенцолерна і Лізаветы фон Анхальт-Цэрбст.

27 сакавіка 1613 у Берліне ўзяла шлюб з кашталянам віленскім Янушам РадзівіламLeopold von Zedlitz-Neukirch. Neues preussisches Adels-Lexicon: oder genealogische und diplomatische Nachrichten von den in der preussischen Monarchie ansässigen oder zu derselben in Beziehung stehenden fürstlichen, gräflichen, freiherrlichen und adeligen Häusern. Band 4. Gebr. Reichenbach, 1837. S. 82.. Потым жыла разам з мужам галоўным чынам у Гданьску. У 1616—1618 разам з ім была на эміграцыі ў Германіі.

Пасля смерці мужа ў 1620 з'ехала з Рэчы Паспалітай у Свяшчэнную Рымскую імперыю, асела ў замку Ліхтэнберг. 27 лютага 1628 у Тоўжыме выйшла замуж за генерала імператарскага войска, марыянеткавага князя саксэн-лаўэнбургскага, Юліюша Генрыха. Памерла пасля родаў.

Дзеці Багуслаў Радзівіл (1620—1669) Францыск Герман фон Саксэн-Лаўэнбург (1629—1666)

Літаратура Bogusław Radziwiłł. Autobiografia. — Warszawa, 1979. ISBN 83-06-00033-1.

Лізавета Катэгорыя:Памерлі ў Франкфурце-на-Майне Катэгорыя:Радзівілы