Усе́люб (, ) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Уселюбскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўнач ад Навагрудка, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак — Іўе. На рацэ Пліса (прыток Нёмана) плаціна і запруда.
Назва Назва Уселюб, найбольш верагодна, ад двухасноўнага стараславянскага імя тыпу «Усялюб» з першай асновай Vьse-, як у імёнах «Усяслаў», «Усямір» (*Vьse-mirъТопоров В. Н. Праславянская культура в зеркале собственных имен (элемент *mir-) // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 2. Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 2. Москва, 2006. С. 65-66.). Імя мела значыць «Усім любы». Крыніцы не падаюць ніякіх звестак пра носьбіта такога імя.
З Уселюба пісаўся раннелітоўскі баярын канца XIV — пачатку XV ст. Ян НяміраР. Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст. Склад — структура — улада. Смаленск, 2014. С. 280—284., імя якога такога ж славянскага іменнага паходжання (*Ne-mirъТопоров В. Н. Праславянская культура в зеркале собственных имен (элемент *mir-) // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 2. Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 2. Москва, 2006. С. 50.). Ад роду Няміраў-Неміровічаў каля Уселюба застаўся тапонім (цяпер не існы) Неміроўшчына.
Пазней, у «літоўскія» часы вакол Уселюба паўсталі адыменныя тапонімы балцка-літоўскага паходжання: Буйвідаўшчына, Яўневічы (на сёння не існуюць), Гірдаўка, Карабітаўка, Ацмінава (ад імёнаў тыпу Buivydas, Jaunius, Girdžius, Karbitas, Eitminas).
Гісторыя Першы згадка пра Уселюб датуецца 1422 годам і змешчана на пячатцы Яна НямірыPrzemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.:
У 1433 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў наданне маёнтка роду Неміровічаў. З тых часоў застаўся тапонім Неміроўшчына (ранейшая вёска, цяпер урочышча) на ўсходзе ад Уселюба.
У XV ст. тут заснавалі касцёл. У першай палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — ваявода полацкі Станіслаў Давойна.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Уселюб увайшоў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.
Па смерці Станіслава Давойны ў 1571 годзе маёнтак перайшоў да яго ўдавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 годзе прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 1576—1642 гадах касцёл перарабілі на кальвінскі збор.
З 1713 года Уселюб ва ўладанні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 годзе перайшоў да яго сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. Станам на 1799 год у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О’Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галандскага» (і «швейцарскага») сыраварства ў Наваградскім павеце. У 1861 годзе Уселюб стаў цэнтрам воласці. У 1884 годзе тут збудавалі царкву. На 1886 годзе ў мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сінагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміныGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933. Наваградскага павета.
У 1939 годзе Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 год тут было 198 двароў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830—388 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 325, жабракоў 1 С. 413.; 1886—730 чал.; 1897—1255 чал. XX стагоддзе: 1921—736 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.; 2000—717 чал.Вячаслаў Насевіч. Уселюб // .
Інфраструктура У ва Уселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, клуб, пошта.
Вядомыя асобы У 1959—1960 гадах галоўным урачом участковай бальніцы працаваў Аляксандр Аляксандравіч Губко, будучы навуковец у галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), выпускнік і прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэтаГубко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Вольга Аляксееўна Ляшчынская (нар. 1946) — беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Славутасці
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XV ст.) Капліца-пахавальня О'Руркаў (1837)
Могілкі: старыя каталіцкія, яўрэйскія Сінагога (XIX ст.) Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў (XVIII ст.) Царква Святога Міхаіла Арханёла (1884) Пункт Дугі Струвэ «Амальенгоф»
Крыніцы
Літаратура
Wsielub // S. 65.
Спасылкі
мяст. Уселюб на Radzima.org
Катэгорыя:Уселюбскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства