Ян Мікалай Хадкевіч ( — ) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад'ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).
Паходжанне і сям'я З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)Лаўрэш Л., Круцікаў У. Вялікае і Малое Мажэйкава // «Спадчына» № 1—2, 2001..
У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей: Вацлаў Хадкевіч Юзаф Хадкевіч (памёр у дзяцінстве) Ксаверый Хадкевіч (памёр у дзяцінстве) Аляксандр Францішак Хадкевіч Ганна Хадкевіч Разалія Хадкевіч — жонка князя Аляксандра Любамірскага (1749—1808) Альжбета Хадкевіч — жонка князя Мацея Радзівіла (1749—1800) Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.
Адукацыя У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве.
Служба У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.
У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.
Смерць і пахаванне Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.
Спасылкі Генеалогія Хадкевічаў
Ян Мікалай Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Кашталяны жамойцкія Катэгорыя:Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры