Тангла́ () — горны хрыбет у цэнтральнай частцы Тыбецкага нагор’я ў Кітаі.

Даўжыня каля 700 км. Найбольшая вышыня дасягае 6555 м (6096, гара Басудан-Ула). Горы складзены галоўным чынам вапнякамі і гліністымі сланцамі. Уласціва спалучэнне купалападобных вяршынь і спадзістых схілаў, пакрытых каменнымі разваламі, якія перамяжоўваюцца з шырокімі пласкадоннымі катлавінамі на вышынях 4700—5400 м. Моцныя вятры. На вяршынях ледавікі. Пераважаюць ландшафты высакагорных стэпаў і халодных пустынь.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Горы Кітая Катэгорыя:Геаграфія Тыбета