Тану́-Ала́, таксама Тану-Ола (, )— горная сістэма (хрыбет) у Расіі, у паўднёвай Сібіры, на поўдні Тувы.
Складаецца з Усходняга Тану-Ала і Заходняга Тану-Ала. Хрыбет цягнецца з усходу на захад уздоўж мяжы з Манголіяй. Сярэдняя вышыня 2500—2700 м. Найбольшая вышыня 3061. Даўжыня хрыбта прыкладна 300 км. Паўднёвыя схілы хрыбта, звернутыя да возера Убсу-Нур, кароткія і стромкія, паўночныя, павернутыя да Тувінскай катлавіны, расцягнутыя, парэзаныя далінамі прытокаў ракі Енісей. Вяршыні з вечнымі снягамі адсутнічаюць. Паўночныя схілы, якія з’яўляюцца водападзелам для Енісея і пакрытыя кедрава-лістоўнічнай тайгой да вышыні 2000—2200 м, звернутыя да Усходняга Саяна. На паўднёвых схілах пераважае стэп. На калявяршынных і вяршынных паясах горная тундра і камяністыя россыпы. Заходняя канцавіна Тану-Ала прылягае да Алтайскіх гор.
Геалагічныя пароды прадстаўлены пясчанікамі, сланцамі, кангламератамі, эфузіўна-асадкавымі пародамі і гранітамі. Раней у гарах была здабыча кобальту.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Вслед за лесом в горы Танну-Ола // НАУКА из первых рук. № 3 (21) 2008. Физико-географический очерк Средней Сибири // Музей геологии Средней Сибири
Катэгорыя:Горы Расіі