Тапі́лішкаўскія валуны́ — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения (з 1994 года). Тры валуны размешчаны на паўночнай ускраіне аграгарадка Тапілішкі (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь).
Апісанне Тапілішкаўскія валуны скаладаюцца з трох вялікіх валуноў рознага складу.
Усходні валун з шаравата-ружовага буйназярністага граніта-гнейсу даўжынёй 3,7 м, шырынёй 3,1 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 8 м³, маса 21 тона.
Цэнтральны валун з шэрага гнейсу даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,6 м, вышынёй 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 тон.
Заходні валун з ружавата-бурага граніту-рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2-5 см) даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,9 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 тон.
Прынесены ледавіком 200 тысяч гадоў таму назад з поўдня Фінляндыі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Тапілішкі