Міхайлаўскі сквер — сквер у цэнтральнай частцы Мінска.

Размяшчэнне Сквер знаходзіцца паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова, Кірава і Міхайлаўскім завулкам.

Гісторыя Сквер каля Віленскага кірмаша быў закладзены ў 1925 г. У 1934 г. перайменаваны ў Міхайлаўскі сквер.

У 1998 годзе адкрыты пасля рэканструкцыі (кіраўнік — арх. Барыс Юрцін). Лаўкі выкананы па індывідуальным праекце. Паводле ўспамінаў архітэктара, сквер стаў першым, дзе была выкарыстана тратуарная плітка. Шырыня пешаходных дарожак складае чатыры з паловай метра, лаўкі прыбраны ў кішэні, каб не заміналі пешаходам. Вялікія валуны былі спецыяльна выбраны і прывезены з кар’ераПрогулка с архитектором. Как обустраивали Минск раньше и как сделать его комфортным сегодня .

Закінутае бамбасховішча часоў Першай сусветнай вайны, размешчанае пад узгоркам з боку вуліцы Ленінградскай, меркавалася ператварыць у музей.

У скверы ў 1998 годзе на газоне была ўстаноўлена скульптурна «Незнаёмка», у 1999 — «Курыльшчык», у 2000 «Дзяўчынка з парасонам» (У. Жбанаў)Истории скульптур Михайловского сквера.

Транспарт Прыпынак «Міхайлаўскі сквер»: аўтобус: 5т, 192; тралейбус: 3, 20, 30

Прыпынак «Вуліца Кірава (Вакзал)»: аўтобус: 1, 3с, 5т, 35с, 43, 47, 52, 69, 79, 79д, 85с, 102, 175э, 192; тралейбус: 3, 20, 30

Літаратура Юртин Б. О. Реконструкция Михайловского сквера по улице Ленинградской в Минске // Архи­тектура и строительство. — 2000. — № 1.

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:1925 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Кірава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Свярдлова (Мінск) Катэгорыя:Ленінградская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Міхайлаўскі завулак (Мінск)